Бліц-турнір «Ліпень».

30 июня 2026

9.    Вызначэнне месцаў. 
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1.    каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку);
2.    каэфіцыент Бухгольца;
3.    каэфіцыент Бергера.
10.    Узнагароджанне. 
Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі.
Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
11.    Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста. Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў.
12.    Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння. 
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне. 
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Афіцыйная старонка турніра і першакрыніца Палажэння: https://chesshouse.by/be/tournaments/blitz-09-07-2026  
Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.