Кваліфікацыйны турнір на 3 разрад.

05 сентября 2025

3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 10 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з дабаўленнем 30 секунд на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважлівай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты, якія маюць 4-ы разрад.
5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
6. Рэгістрацыя і ўнёскі.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
- Ільготная рэгістрацыя для сяброў клуба Шахматны дом.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі ў адміністратара, пры гэтым турнірны ўнёсак для сяброў клуба складае 45 рублёў.
- Рэгістрацыя для ўсіх ахвотных.
Рэгістрацыя магчымая ў адміністратара ці на сайце клуба з аплатай праз плацёжную сістэму "Аплаці" ці параз АРІП https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-15-09-2025#registration
Турнірны ўнёсак пры гэтым складае:
- 70 рублёў для ўсіх шахматыстаў
- 60 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом (пры рэгістрацыі праз сайт).
- 60 рублёў для сяброў Беларускай федэрацыі шахмат
15 верасня - толькі пры наяўнасці вольных месцаў.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 15 верасня магчымая па месцы правядзення турніру з 17:00 да 17:15 (толькі калі будуць вольныя месцы) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Адмова ад удзелу не прадугледжвае вяртанне ўнёску.
7. Праграма спаборніцтваў.
15.09 панядзелак: 17:30 - адкрыццё, 17:45 - 1–2 тур;
16.09 аўторак: 17:30 - 3–4 тур;
17.09 серада: 17:30 - 5–6 тур;
18.09 чацвер: 17:30 - 7–8 тур;
19.09 пятніца: 17:30 - 9–10 тур. Праз 15 хвілін пасля сканчэнн апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па большай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух або больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без горшага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, прызёры – дадатковымі прызамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці, пазбаўляюцца права на прызы.
10. Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў.
11. Дадатковая інфармацыя.
Норма 3 разраду складае 75% (7,5 балаў з 10 магчымых). Запіс партый абавязковы, кожны ўдзельнік павінен мець асадку і нататнік для запісу.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў гэтае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.