«Жнівеньскае сонца»
08 августа 2025

1. Мэты і задачы
Мэта мерапрыемства - папулярызацыя шахмат. Задачы: арганізацыя інтэлектуальнага вольнага часу, атрыманне гульнявога досведу, прыцягненне дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў спортам.
2. Час і месца
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом у Зялёным лузе (г. Мінск, вул.Усходняя, 56) 16 жніўня 2025г.
3. Сістэма правядзення
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
4. Удзельнікі
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, хто не мае на момант пачатку турніру прыкметаў захворвання і падвышанай тэмпературы.
5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
6. Рэгістрацыя ўдзелу
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да 15 жніўня. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%, калі будуць вольныя месцы. Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Усходняя, 56 з аплатай наяўнымі, праз АРІП альбо праз сэрвіс "Аплаці" (аўторак, чацвер з 17:30 да 20:30)
2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўныміз аплатай наяўнымі, праз АРІП альбо праз сэрвіс "Аплаці" (аўторак, чацвер з 17:30 да 20:30)
3. у клубе Шахматны дом у Цівалях (вул.Прытыцкага, 29, 3 паверх, пав.335) з аплатай наяўнымі, праз АРІП альбо праз сэрвіс "Аплаці" (панядзелак, серада з 16:30 да 20:30)
4. на сайце клуба з аплатай праз сервіс "Аплаці" ці праз АРІП (кругласуткава).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
7. Унёскі
Унёсак за ўдзел у турніры складае 40 рублёў для ўсіх шахматыстаў, 35 рублёў для сяброў БФШ і 30 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом і сеньёраў (ад 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
8. Праграма спаборніцтваў
16.08: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
9. Вызначэнне месцаў
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера
10. Узнагароджанне
Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі.
Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на прызы.
11. Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў.
12. Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.