Турнір па хуткіх шахматах «Травень».

07 мая 2025
Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах «Травень»

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца 18 траўня 2025 г. у клубе Шахматны дом у Зялёным лузе па адрасе г. Мінск, вул. Усходняя, 56

2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу – 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без важкай прычыны і не папярэдзіў пра гэта суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.

3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія не маюць на момант пачатку турніру прыкмет захворвання і павышанай тэмпературы.

4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.

5. Унёскі і рэгістрацыя.
Турнірны ўнёсак пры рэгістрацыі да 17 траўня складае:
- 40 рублёў для ўсіх шахматыстаў
- 35 рублёў для сяброў БФШ
- 35 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом.
- 35 рублёў для сеньёраў (60 гадоў і старэйшых пры прад'яўленні пашпарта).
Рэгістрацыя з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску з 7 па 17 траўня ажыццяўляецца адным з наступных спосабаў:
- у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А (у працоўны час клуба)
- у клубе Шахматны дом у ГЦ Цівалі на вул.Прытыцкага, 29 (у працоўны час клуба)
- у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй, 56 (у працоўны час клуба)
- на сайце клуба з аплатай праз плацёжную сістэму "Аплаці" ці праз АРІП (кругласуткава) https://chesshouse.by/be/tournaments/rapid-18-05-2025#registration
18 траўня - толькі пры наяўнасці вольных месцаў.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 18 траўня магчымая па месцы правядзення турніру з 9:30 да 9:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Адмова ад удзелу не прадугледжвае вяртанне ўнёску.

6. Праграма спаборніцтваў.
- 18.05: 10:00 - адкрыццё, 10:15 – 1–7 тур;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.

7. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку);
2. каэфіцыент Бухгольца;
3. каэфіцыент Бергера.

8. Узнагароджанне.
Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі.
Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.

9. Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».

10. Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.