Кваліфікацыйны турнір на 3 разрад.

07 апреля 2025
Палажэнне
аб правядзенні кваліфікацыйнага турніру на 3 разрад

1. Мэты і задачы
Мэта мерапрыемства - папулярызацыя шахмат. Задачы: арганізацыя інтэлектуальнага вольнага часу, атрыманне гульнявога досведу, прыцягненне дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў спортам.

2. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца з 12 па 27 красавіка 2025 г. па адрасе г.Мінск, 4ы зав.Кальцова 51, оф.713, 7 паверх

3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 10 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з дабаўленнем 30 секунд на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважлівай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.

4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты, якія маюць 4-ы разрад.

5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.

6. Унёскі і рэгістрацыя.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску ў наступныя тэрміны:
1. Да 5 красавіка - закрытая рэгістрацыя толькі для сяброў клуба Шахматны дом.
Турнірны ўнёсак для сяброў клуба пры рэгістрацыі да 5 красавіка складае 40 рублёў. Рэгістрацыя з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску ажыццяўляецца ў адным з клубаў у іх працоўны час:
■ у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А
■ у клубе Шахматны дом у ГЦ Цівалі на вул.Прытыцкага, 29
■ у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй, 56
2. З 6 па 11 красавіка - адкрытая рэгістрацыя для ўсіх ахвотных.
Турнірны ўнёсак пры рэгістрацыі з 6 па 11 красавіка складае:
■ 60 рублёў для ўсіх шахматыстаў
■ 50 рублёў для сяброў БФШ
■ 50 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом.
3. Рэгістрацыя з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску з 6 па 11 красавіка ажыццяўляецца адным з наступных спосабаў:
■ у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А (у працоўны час клуба)
■ у клубе Шахматны дом у ГЦ Цівалі на вул.Прытыцкага, 29 (у працоўны час клуба)
■ у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй, 56 (у працоўны час клуба)
■ на сайце клуба з аплатай праз плацёжную сістэму "Аплаці" ці праз АРІП (кругласуткава) https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-12-04-2025#registration
4. 12 красавіка - толькі пры наяўнасці вольных месцаў.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 12 красавіка магчымая па месцы правядзення турніру з 10:30 да 10:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.

7. Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Адмова ад удзелу не прадугледжвае вяртанне ўнёску.

8. Праграма спаборніцтваў.
12.04 субота: 11:00 - адкрыццё, 11:15 – 1–2 тур;
13.04 нядзеля: 14:00 - 3–4 тур;
19.04 субота: 11:00 - 5–6 тур;
20.04 нядзеля: выхадны;
26.04 субота: 11:00 - 7–8 тур;
27.04 нядзеля: 14:00 - 9–10 тур. Праз 15 хвілін пасля сканчэнн апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.

9. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па большай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух або больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:

1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без горшага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера

10. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, прызёры – дадатковымі прызамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці, пазбаўляюцца права на прызы.

11. Арганізатар мерапрыемства - ТАА «Чайлд Кінг».
Фінансаванне мерапрыемства ажыццяўляецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджальных асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў.

12. Дадатковая інфармацыя.
Норма 3 разраду складае 75% (7,5 балаў з 10 магчымых). Запіс партый абавязковы, кожны ўдзельнік павінен мець асадку і нататнік для запісу.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і павышанай тэмпературай да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў гэтае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.

Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем для ўдзелу ў турніры.