Турніры «Хуткі кастрычнік»

21 сентября 2023
У суботу 30 верасня ў Шахматным доме на Пушкінскай (вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2) адбудзецца аднадзённы турнір па бліцы з кантролем часу 5+3. Запрашаем да ўдзелу ўсіх ахвотных незалежна ад узросту і шахматнай кваліфікацыі! Падарункі кожнаму ўдзельніку!

Палажэнне
аб правядзенні турніру па бліцы «Хуткі кастрычнік»

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом на Пушкінскай (г. Мінск, вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2) 30 верасня 2023 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу 5 хвілін на партыю плюс 3 секунды на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, хто не мае на момант пачатку турніру прыкметаў захворвання і падвышанай тэмпературы.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да 29 верасня. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%, калі будуць вольныя месцы. Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
3. у клубе Шахматны дом на вул.Усходняя, 56 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
4. на сайце клуба з аплатай праз сервіс "Аплаці", праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) https://chesshouse.by/be/tournaments/blitz-30-09-2023#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 30 рублёў для ўсіх шахматыстаў, 25 рублёў для сябраў БФШ і 20 рублёў для сябраў клуба Шахматны дом і сеньёраў (ад 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
7. Праграма спаборніцтваў.
30.09: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–9 тур;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне.
Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі. Прадугледжаныя дадатковыя прызавыя катэгорыі. Усе ўдзельнікі атрымаюць падарункі ад спонсараў.
Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на прызы.
10. Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і падвышанай тэмпературай да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.

У нядзелю 1 кастрычніка у Шахматным доме на Пушкінскай (вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2) адбудзецца дзіцячы аднадзённы турнір па хуткіх шахматах з кантролем часу 10+5. Запрашаем да ўдзелу ўсіх ахвотных 2011 г.н. і маладзейшых. Падарункі кожнаму ўдзельніку!

Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах «Хуткі кастрычнік»

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом на Пушкінскай (г. Мінск, вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2) 01 кастрычніка 2023г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя 2011 г.н. і маладзейшыя, хто не мае на момант пачатку турніру прыкметаў захворвання і падвышанай тэмпературы.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да 30 верасня. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%, калі будуць вольныя месцы. Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
3. у клубе Шахматны дом на вул.Усходняя, 56 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
4. на сайце клуба з аплатай праз сервіс "Аплаці", праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) https://chesshouse.by/be/tournaments/rapid-01-10-2023#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 30 рублёў для ўсіх шахматыстаў, 25 рублёў для сябраў БФШ і 20 рублёў для сябраў клуба Шахматны дом. Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
7. Праграма спаборніцтваў.
01.10: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур;