«Красавіцкая класіка».

14 апреля 2023
Палажэнне
аб правядзенні турніру "Красавіцкая класіка"

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом на Пушкінскай (г. Мінск, вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2) з 22 красавіка па 1 траўня 2023 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праходзяць адным турнірам па швейцарскай сістэме ў 9 тураў з двума прызавымі катэгорыямі: агульнай і да 10 год. Кантроль часу 30 хвілін на партыю плюс 30 секунд на ход кожнаму ўдзельніку.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя шахматысты, у каго ёсць 3 разрад ці вышэй без абмежавання ўзросту, якія не маюць на момант пачатку турніра падвышанай тэмпературы і іншых прыкметаў захворвання. Для падцверджання разраду неабходна паказаць разрадную кніжку ці выпіску з загаду об наданні разраду.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрація і ўнёскі.
Турнірны ўнёсак складае 50 рублёў для ўсіх шахматыстаў, 40 рублёў для сяброў БФШ, 35 рублёў для сяброў клуба Шахматны дом.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак у звычайным памеры можна да 21 красавіка. Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру магчымая з 9:30 да 09:45 (калі будуць вольныя месцы) з аплатай ўнёску, павялічанага на 20%.
Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
3. у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй, 56 з аплатай наяўнымі або банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
4. на сайце клуба з аплатай праз АРІП, або праз сістэму "Аплаці", або банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-22-04-2023#registration
Колькасць удзельнікаў абмежавана! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірны зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Праграма спаборніцтваў
22.04 (субота) 10:00 – адкрыццё спаборніцтваў, 10:20 – 1-2 тур
23.04 (нядзеля) 10:00 – 3-4 тур
24.04 (панядзелак) 10:00 – 5-6 тур
30.04 (нядзеля) 10:00 – 7-8 тур
01.05 (панядзелак) 10:00 – 9 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.
Кожны гульнявы дзень з 2-ма турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне
7. Вызначэнне месцаў.
Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера
8. Узнагароджанне.
Пераможца турніру ўзнагароджваецца кубкам, прызёры турніру і ўзроставай катэгорыі - медалямі, усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі. Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на атрыманне прызоў.
9. Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з падвышанай тэмпературай і іншымі прыкметамі захворвання да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.