Паўфінал першынства г.Мінска сярод дзяўчынак да 10 гадоў.

28 февраля 2022
Палажэнне
аб правядзенні паўфіналу першынства г.Мінска
па класічных шахматах
сярод дзяўчынак да 10 гадоў.

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом на Пушкінскай (г. Мінск, вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2) з 12 па 19 сакавіка 2022 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 60 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з даданнем 10 секундаў на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэджваў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца. Дазволены час спазнення на партыю - 30 хвілін.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца дзяўчынкі 2012 г.н. і маладзейшыя, якія займаюцца шахматамі ў клубе Шахматны дом, установах дадатковай адукацыі г.Мінска, прыватных шахматных клубах г. Мінска, і не мае на момант пачатку кожнага туру падвышанай тэмпературы ці іншых прыкметаў захворвання.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Унёскі і рэгістрацыя.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Турнірны ўнёсак пры рэгістрацыі да 11 сакавіка складае 20 рублёў для ўсіх шахматыстаў.
Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 12 сакавіка магчымая з 9:30 да 9:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з уплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Дуніна-Марцінкевіца, 4/2 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
3. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) https://chesshouse.by/be/tournaments/turnir-12-03-2022#registration
6. Праграма спаборніцтваў.
 12.03: 10:00 – адкрыццё, 10:15 – 1-2 тур;
 13.03: 10:00 – 3-5 тур;
 19.03: 10:00 – 6-7 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
 Пасля 1, 4, 6 тураў прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
7. Вызначэнне месцаў.
Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух ці больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера
Квота выхаду ў фінал першынства г.Мінска - 5 першых месцаў
8. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Пераможца турніра ўзнагароджваецца кубкам, прызёры медалямі, удзельнікі, якія выйшлі ў фінал - шахматнай літаратурай. Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
9. Узнагароджанне трэнераў.
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў падчас турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
10. Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з падвышанай тэмпературай і іншымі прыкметамі захворвання да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
Асобы, якія суправаджаюць удзельнікаў, абавязкова павінны быць у ахоўных масках.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў Клуб Шахматны дом.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.