5 этап Дзіцячай Лігі ChessHouse League.

18 февраля 2022

Палажэнне
аб правядзенні турніраў па хуткіх шахматах
у межах 5 этапа Дзіцячай Лігі ChessHouse League

1. Мэты і задачы.
- Развіццё і папулярызацыя шахмат сярод дзяцей;
- Атрыманне беларускімі шахматыстамі міжнароднага рэйтынгу;
- Павышэнне спартыўнага майстэрства юных шахматыстаў;
- Вызначэнне мацнейшых удзельнікаў.
2. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2) 5, 6 і 8 сакавіка 2022г.
3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы адбываюцца ў трох узроставых катэгорыях:
Турнір да 12 год (2010 г.н. і мал).
Турнір да 10 год (2012 г.н. і мал).
Турнір да 8 год (2014 г.н. і мал).
Спаборніцтвы праводзяцца па Правілах FIDE, якія дзейнічаюць на дзень пачатку турніру, па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца. Спаборніцтвы праводзяцца з аблікам рэйтынгу FIDE.
4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты 2010 г.н. і маладзейшыя, якія не маюць на момант пачатку турніра прыкметаў захворвання і падвышанай тэмпературы. Абавязковая ўмова ўдзелу для ўсіх шахматыстаў - наяўнасць ID FIDE. Калі яго няма, трэба паведаміць пра гэта падчас рэгістрацыі (пры рэгістрацыі на сайце - напісаць у адпаведным полі рэгістрацыйнай формы "няма"), тады ID FIDE будзе нададзены перад турнірам.
Абавязковая ўмова ўдзелу для беларускіх шахматыстаў - быць сябрам Беларускай федэрацыі шахмат і мець сплачаны ўнёсак у БФШ за 2022 год.
5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Якушаў В.А. (FA), галоўны сакратар Барскі В.Я. (NA) У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
6. Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да дня пачатку кожнага турніра. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
- па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба);
- у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба);
- на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
7. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 24 рублі для ўсіх шахматыстаў і 18 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.

8. Праграма спаборніцтваў.

Турнір да 8 гадоў (2014 г.н. і мал.):
5.03: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір да 12 гадоў (2010 г.н. і мал.):
6.03: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір да 10 гадоў (2012 г.н. і мал.):
8.03: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
9. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера
10. Узнагароджанне удзельнікаў.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца медалямі, усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі.
Усе ўдзельнікі атрымліваюць заліковыя балы ў агульны залік Дзіцячай Лігі ChessHouse League згодна з палажэннем аб Дзіцячай Лізе.
11. Узнагароджанне трэнераў.
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў падчас турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
12. Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і падвышанай тэмпературай да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў Клуб Шахматны дом.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.