Дзіцячая Ліга ChessHouse League.

22 декабря 2021
З кастрычніка па снежань адбыліся 3 этапы Дзіцячай лігі Chesshouse League – серыі турніраў па рапідзе з аблікам міжнароднага рэйтынгу.


Аднадзённыя турніры праходзілі па выхадных раз на месяц. Розныя ўзроставыя катэгорыі гулялі асобна. Як і ў мінулыя гады самая масавая катэгорыя - да 10 год, а вось самая малодшая, да 8 год, моцна згубіла ў шматлюднасці. Але кожны турнір Лігі праходзіць у цікавай канкурэтнай барацьбе за тое, каб набраць заліковыя балы – 8 лепшых шахматыстаў з кожнай катэгорыі напрыканцы сезона патрапяць у фінал Лігі.



Турніры, як і ў мінулыя сезоны, збіраюць моцны склад удзельнікаў. Прызёры чэмпіянатаў Беларусі і Мінска паводле свайго статусу лічацца фаварытамі турніраў, але тут ім не заўжды атрымліваецца трапляць на п’едэстал. А тыя, каму пакуль складана змагацца за прызы, атрымліваюць выдатны досвед у партыях з наймацнейшымі шахматыстамі свайго ўзросту з Мінску і ўсёй краіны.


Барацьба працягнецца ўжо ў новым годзе, дзе нас чакаюць наступныя этапы Шахматнай лігі! Сачыце за навінамі, ды далучайцеся да турніраў! Больш падрабязна пра Лігу, а таксама турнірныя табліцы пасля першых 3 этапаў тут: https://chesshouse.by/news/chesshouse-league-2022
Усе выніковыя табліцы 3 этапа тут: http://chess-results.com/tnr597970.aspx?lan=11&art=1&rd=7