3 этап Дзіцячай Лігі ChessHouse League.

10 декабря 2021
Палажэнне
аб правядзенні турніраў па хуткіх шахматах
у межах 3 этапа Дзіцячай Лігі ChessHouse League

Мэты і задачы.
Развіццё і папулярызацыя шахмат сярод дзяцей;
Атрыманне беларускімі шахматыстамі міжнароднага рэйтынгу;
Павышэнне спартыўнага майстэрства юных шахматыстаў;
Вызначэнне мацнейшых удзельнікаў.

Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2) 11, 12 і 18 снежня 2021г.

Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы адбываюцца ў трох узроставых катэгорыях:
Турнір да 12 год (2010 г.н. і мал)
Турнір да 10 год (2012 г.н. і мал)
Турнір да 8 год (2014 г.н. і мал)

Спаборніцтвы праводзяцца па Правілах FIDE, якія дзейнічаюць на дзень пачатку турніру, па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца. Спаборніцтвы праводзяцца з аблікам рэйтынгу FIDE

Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты 2010 г.н. і маладзейшыя, якія не маюць на момант пачатку турніра прыкметаў захворвання і падвышанай тэмпературы. Абавязковая ўмова ўдзелу для ўсіх шахматыстаў - наяўнасць ID FIDE. Калі яго няма, трэба паведаміць пра гэта падчас рэгістрацыі (пры рэгістрацыі на сайце - напісаць у адпаведным полі рэгістрацыйнай формы "няма"), тады ID FIDE будзе нададзены перад турнірам.
Абавязковая ўмова ўдзелу для беларускіх шахматыстаў - быць сябрам Беларускай федэрацыі шахмат і мець сплачаны ўнёсак у БФШ за 2021 год.
Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Якушаў В.А. (FA), галоўны сакратар Барскі В.Я. (NA) У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.

Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да дня пачатку кожнага турніра. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава)
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 24 рублі для ўсіх шахматыстаў і 18 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.

Праграма спаборніцтваў.
Турнір да 12 гадоў (2010 г.н. і мал.):

11.12: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.

Турнір да 8 гадоў (2014 г.н. і мал.):

12.12: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.

Турнір да 10 гадоў (2012 г.н. і мал.):

18.12: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.

Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
Каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку)
Каэфіцыент Бухгольца
Каэфіцыент Бергера

Узнагароджанне удзельнікаў.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца медалямі, усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі.
Усе ўдзельнікі атрымліваюць заліковыя балы ў агульны залік Дзіцячай Лігі ChessHouse League згодна з палажэннем аб Дзіцячай Лізе.

Узнагароджанне трэнераў.
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў падчас турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.

Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і падвышанай тэмпературай да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў Клуб Шахматны дом.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.

Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.