7 этап Дзіцячай Лігі.
29 сентября 2020
Палажэнне
аб правядзенні турніраў па хуткіх шахматах да 8, 10 і 12 год
у межах 7 этапа Дзіцячай Лігі ChessHouse League

1.Мэты і задачы.
•Развіццё і папулярызацыя шахмат сярод дзяцей;
•Атрыманне беларускімі шахматыстамі міжнароднага рэйтынгу;
•Павышэнне спартыўнага майстэрства юных шахматыстаў;
•Вызначэнне мацнейшых удзельнікаў.
2.Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом на Пушкінскай (вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2) 3 і 17 кастрычніка 2020г.
3.Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы адбываюцца ў трох узроставых катэгорыях:
•Турнір да 10 год (2010 г.н. і мал)
•Турнір да 8 год (2012 г.н. і мал)
•Турнір да 12 год (2008 г.н. і мал)
Спаборніцтвы праводзяцца па Правілах FIDE, якія дзейнічаюць на дзень пачатку турніру, па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца. Спаборніцтвы праводзяцца з аблікам рэйтынгу FIDE.
4.Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты 2008 г.н. і маладзейшыя, якія не маюць на момант пачатку турінра падвышанай тэмпературы альбо іншых прыкметаў захворвання. Абавязковая ўмова ўдзелу для ўсіх шахматыстаў - наяўнасць ID FIDE. У выпадку яго адсутнасці трэба паведаміць пра гэта падчас рэгістрацыі (калі рэгістрацыя праз сайт - пазначыць у адпаведным полі рэгістрацыйнай формы "няма"), ID FIDE будзе нададзены перад турнірам.
Абавязковая ўмова ўдзелу для беларускіх шахматыстаў - быць чальцом Беларускай федэрацыі шахмат і мець сплачаны ўнёсак у БФШ за 2020 год.
5.Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Якушаў В.А. (FA), галоўны сакратар Барскі В.Я. (NA) У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
6.Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да дня пачатку кожнага турніру. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
•па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
•у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
•на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) https://chesshouse.by/be/tournaments/chesshouse-league-2020-etap-7#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
7.Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 18 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 12 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
8.Праграма спаборніцтваў.
Турнір да 8 год (2012 г.н. і мал.):
•03.10: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
•Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір да 10 год (2010 г.н. і мал.):

Турнір да 12 год (2008 г.н. і мал.):
•17.10: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;

9.Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
•Каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку)
•Каэфіцыент Бухгольца
•Каэфіцыент Бергера
10.Узнагароджанне удзельнікаў.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца медалямі, усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі.
Усе ўдзельнікі атрымліваюць заліковыя балы ў агульны залік Дзіцячай Лігі ChessHouse League згодна з палажэннем аб Дзіцячай Лізе.
11.Узнагароджанне трэнераў.
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў пад час турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
12.Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з падвышанай тэмпературай альбо іншымі прыкметамі захворвання да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў Клуб Шахматны дом
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.