Дабрачынны шахматны анлайн-фестываль «шахматамі па каронавірусе».

15 апреля 2020
У суботу і нядзелю 18 і 19 красавіка Шахматны дом праводзіць анлайн-турніры па хуткіх шахматах і бліцы ў межах дабрачыннага шахматнага анлайн-фестывалю "Шахматамі па каронавірусе". Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на барацьбу з каронавірусам. Запрашаем усіх жадаючых паўдзельнічаць і тым самым аказаць дапамогу нашым дактарам!

Палажэнне аб правядзенні анлайн-турніраў па хуткіх шахматах і бліцы
ў межах дабрачыннага фестывалю "Шахматамі па каронавірусе"

Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца на найбуйнейшым гульнявым шахматным сайце chess.com.
Сістэма правядзення.
Турнір па хуткіх шахматах праводзіцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу - 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд на ход кожнаму ўдзельніку. Прыблізны час турніру - 3,5 гадзіны
Турнір па бліцы праводзіцца па швейцарскай сістэме ў 11 тураў. Кантроль часу - 3 хвіліны на партыю плюс 2 секунды на ход кожнаму ўдзельніку. Прыблізны час турніру - 2 гадзіны
Лёсаванне ажыццяўляецца аўтаматычна сайтам chess.com
Кантроль за сумленнасцю гульні забяспечваецца антычытэрскімі алгарытмамі сайта chess.com
Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя. Удзельнік фестывалю можа згуляць у абодвух ці толькі ў адным з турніраў па сваім жаданні. Для ўдзелу неабходна:
Зарэгістраваць акаўнт на сайце chess.com (калі яшчэ няма).
Зарэгістравацца на ўдзел у фестывалі і аплаціць дабрачынны ўнёсак, пазначыўшы сваё сапраўднае прозвішча і імя, кантактны нумар тэлефона і імя карыстальніка (лагін) на chess.com
На сайце chess.com даслаць запыт на далучэнне да закрытага клуба Chess against covid-19 па гэтай спасылцы https://www.chess.com/club/chess-against-covid-19
Пасля таго, як адміністратар клуба праверыць вашыя рэгістрацыйныя дадзеныя і дадасць у клуб, вы зможаце далучыцца да турніраў.
Далучыцца да турніраў можна не раней чым за 1 гадзіну да іх пачатку!
Рапід 18.04 14:00 - https://www.chess.com/live#t=1190742
Бліц 19.04 18:00 - https://www.chess.com/live#t=1190759
Рэгістрацыя.
Рэгістрацыя на фестываль з аплатай дабрачыннага турнірнага ўнёску ажыццяўляецца да 17 красавіка ўключна. У выпадку рэгістрацыі пасля 17 красавіка ўдзел у фестывалі не гарантуецца. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
на сайце клуба з аплатай банкаўскай карткай праз Інтэрнэт альбо праз АРІП (кругласуткава)
Унёскі.
Ўнёсак за ўдзел у фестывалі з'яўляецца дабрачынным і складае ад 2 да 10 рублёў па жаданні кожнага ўдзельніка. Уся сума сабраных унёскаў будзе пералічаная на дабрачынны рахунак міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь для барацьбы з каронавірусам.
Праграма фестывалю.
18.04: 14:00 – анлайн-турнір па хуткіх шахматах;
19.04: 18:00 – анлайн-турнір па бліцы.

Вызначэнне месцаў.
Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух ці больш удзельнікаў парадак вызначаецца сайтам chess.com у адпаведнасці з яго ўнутранымі алгарытмамі.
Узнагароджанне.
Падзякі ўсім удзельнікам фестывалю (пайменны спіс) будуць размешчаны на сайце клуба Шахматны дом, а таксама ў групах Шахматнага дома ў сацыяльных сетках.
Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў гэтае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Арганізатар спаборніцтваў - ІП Барскі Я.В.