Жнівеньскае сонца.

24 августа 2019
Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах «Жнівеньскае сонца»
1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г.Мінск, пр.Пушкіна, 28) 1 верасня 2019г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд за ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыццяўляецца да 31 жніўня. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. у клубе Шахматны дом з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у панядзелак і сераду з 15:30 да 20:00)
2. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт(кругласуткава) http://chesshouse.by/be/tournaments/rapid-01-09-2019#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 15 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 10 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом і сеньёраў (ад 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
7. Праграма спаборніцтваў.
- 1.09: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур;
- праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
0. Каэфіцыент Бухгольца усечаны
1. Каэфіцыент Бухгольца
2. Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі. Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 60 руб, 2 месца – 40 руб, 3 месца – 20 руб. Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыях сярод юніёраў (2004 г.н. і маладзей); сярод жанчын; сярод сеньёраў (60+), калі колькасць удзельнікаў у катэгорыі перавышае 3 чалавекі.
Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будуць абвешчаныя да 5 туру.
Грашовыя прызы выдаюцца пасля закрыцця спаборніцтваў па пашпарце. Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на атрыманне прызоў. З грашовых прызоў арганізатар аплачвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.
10. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Арганізатар спаборніцтваў ІП Барскі Я.В.