Турніры па хуткіх шахматах.
17 января 2019
Палажэнне
аб правядзенні турніраў па хуткіх шахматах
аб правядзенні турніраў па хуткіх шахматах
у межах 4 этапа Дзіцячай Лігі ChessHouse League
• Развіццё і папулярызацыя шахмат сярод дзяцей;
• Падрыхтоўка беларускіх шахматыстаў да III Чэмпіянату Свету па Рапідзе сярод дзяцей (Мінск, 2019);
• Павышэнне спартыўнага майстэрства юных шахматыстаў;
• Вызначэнне мацнейшых удзельнікаў.
2. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г.Мінск, пр.Пушкіна, 28) 26, 27 студзеня і 2 лютага 2019г.
3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы адбываюцца ў трох узроставых катэгорыях:
• Турнір да 12 год (2007 г.н. і мал)
• Турнір да 10 год (2009 г.н. і мал)
• Турнір да 8 год (2011 г.н. і мал)
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд за ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя да 12 год (2007 г.н. і мал.).
5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
6. Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да дня пачатку кожнага турніра. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 16.00 да 20.00, у выходныя дні з 16.00 да 18.30)
2. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава) http://chesshouse.by/be/chesshouse-league-4-etap#registration
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
7. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 15 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 10 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
8. Праграма спаборніцтваў.
Турнір да 12 год (2007 г.н. і мал.):
• 26.01: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
• Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір да 8 год (2011 г.н. і мал.):
• 27.01: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
• Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір да 10 год (2009 г.н. і мал.):
• 02.02: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–7 тур, пасля 4 туру перапынак на сок і пячэнне;
• Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
9. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
• Каэфіцыент Бухгольца усечаны
• Каэфіцыент Бухгольца
• Каэфіцыент Бергера
10. Узнагароджанне.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца медалямі, усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі.
Усе ўдзельнікі атрымліваюць заліковыя балы ў агульны залік Дзіцячай Лігі ChessHouse League згодна з палажэннем аб Дзіцячай Лізе http://chesshouse.by/be/chesshouse-league
11. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў ІП Барскі Я.В.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.