Шахматны ўікэнд.

03 ноября 2017
Палажэнне
аб правядзенні турніраў па хуткіх шахматах
«Шахматны ўікэнд»: без абмежавання ўзросту (А) і да 12 год (В)

1. Час і месца. Спаборніцтвы праводзяцца клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 11-12 лістапада 2017 г.
2. Сістэма правядзення. Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю + 5 сек/ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
3. Удзельнікі. У турніры А да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя без абмежаванняў. У турнір В дапускаюцца дзеці 2006 г.н. і маладзей.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я., (Тэл. + 37544 7625958). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Зарэгістравацца можна праз форму ўнізе старонкі http://chesshouse.by/be/turnir-11-11-2017 альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
● +375 44 478-90-51 (velcom)
● +375 33 388-90-51 (мтс)
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі. Унёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў.
Для чальцоў клуба Шахматны дом, пенсіянераў па ўзросце (жанчыны ад 55 гадоў, мужчыны ад 60 гадоў - пры прад'яўленні пашпарта) турнірны ўнёсак складае 5 рублёў.
Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 11 лістапада з 9.00 да 10.00 ці раней у працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00, выхадныя дні: 15:00-18:30).
7. Праграма спаборніцтваў.
11.11 субота:
● 10:00 - адкрыццё турніру па рапіду.
● 10:30 - 1-6 тур турніру.
12.11 нядзеля:
● 12:00 – 7-9 тур турніру.
● Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў. Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
● Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
● Каэфіцыент Бухгольца
● Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне.
Прызёры турніраў А і В узнагарожваюцца грашовымі прызамі, памер і колькасць якіх будзе залежаць ад колькасці ўдзельнікаў, а таксама дыпломамі.
У турніры А прадугледжаны дадатковыя прызы сярод жанчынаў і ветэранаў (65+).
У турніры В прадугледжаны дадатковыя прызы сярод дзяўчынак.
Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да пачатку 5 туру.
З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.
Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.