Турнір «Хуткі кастрычнік».

04 октября 2017
Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах
«Хуткі кастрычнік»


1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 14-15 кастрычніка 2017 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 15 хвілін на партыю + 10 сек. / ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя без абмежаванняў.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я., (Тэл. + 37544 7625958). У спрэчных сітуацыях рашэння Галоўнага суддзі з'яўляюцца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Зарэгістравацца можна праз форму на сайце http://chesshouse.by/be/turnir-14-10-2017 альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
+375 44 478-90-51 (velcom)
+375 33 388-90-51 (мтс)
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Ўнёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 5 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом.
Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 14 кастрычніка з 9.00 да 10.00 ці раней у працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00).
7. Праграма спаборніцтваў і сістэма правядзення.
14.10: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10.30 – 1 – 4 тур;
15.10: 10.00 – 5 – 8 тур;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
• Каэфіцыент Бухгольца
• Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
• Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне.
Пераможца турніру ўзнагароджваецца кубкам.
Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 50 руб, 2 месца – 30 руб, 3 месца – 15 руб. Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2006 г.н. і маладзей, сярод жанчын і ветэранаў (65+).
Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да пачатку 5 туру.
З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.
Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.