Шахматны дом запрашае на турніры.

15 сентября 2017
Клуб Шахматны дом нарэшце адкрывае свой гульнявы клуб! Цяпер кожны, хто хоча добра правесці час за любімай гульнёй ці палепшыць свае шахматныя навыкі можа прыйсці да нас на Пр. Пушкіна 28. Працоўныя гадзіны нашага клубу: 16:00 - 20:00 кожны будні дзень. Кошт наведвання клубу: 3 рублі на дзень.
У гонар адкрыцця клуба 18-19 верасня адбудзецца турнір па бліцы. На ім і на ўсім першым тыдні будзе дзейнічаць акцыя: кожны, хто прыйдзе ў клуб у шортах, атрымае зніжку 50%!

Палажэнне
аб правядзенні турніру па бліцы

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 18-19 верасня 2017 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 парных тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 3 хвіліны на партыю плюс 2 секунды за ход кожнаму ўдзельніку. Парны тур складаецца з дзвюх партый паміж аднымі супернікамі рознымі колерамі. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Зарэгістравацца можна праз форму на сайце http://chesshouse.by/be/turnir-pa-blitsy-18-19-verasnya альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
 +375 44 478-90-51 (velcom)
 +375 33 388-90-51 (мтс)
Для рэгістрацыі паведамляйце, калі ласка, прозвішча, імя і шахматны разрад ўдзельніка.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 6 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 3 рублі для чальцоў клуба Шахматны дом. Гульцы, якія прыйдуць на турнір у шортах атрымліваюць зніжку 50%.
Турнірныя ўнёскі будуць прымацца ў працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00) да 18 верасня 18:00.
7. Праграма спаборніцтваў.
18.09: 18:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 18.20 – 1– 4 тур;
19.09: 18:00 – 5 – 8 тур; Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца
2. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
3. Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца каштоўнымі смачнымі прызамі, а таксама сертыфікатамі клуба Шахматны дом. Дадатковых прызавых катэгорый не прадугледжана.
Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.

Палажэнне
аб правядзенні кваліфікацыйнага турніру на 4 разрад

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 23-24 верасня 2017 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 45 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія яшчэ не маюць разраду па шахматах.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Зарэгістравацца можна праз форму на сайце http://chesshouse.by/be/kvalifikatsyjnyya-turniry-na-4-i-3-razrad альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
 +375 44 478-90-51 (velcom)
 +375 33 388-90-51 (мтс)
Для рэгістрацыі паведамляйце, калі ласка, прозвішча, імя і год нараджэння ўдзельніка.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 8 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 4 рублі для чальцоў клуба Шахматны дом.
Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 23 верасня з 9:00 да 9:50 ці раней у працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00)
7. Праграма спаборніцтваў.
23.09: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10.30 – 1 – 4 тур;
24.09: 10:00 – 5 – 8 тур; Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных ачкоў. У выпадку роўнасці ачкоў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца
2. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
3. Каэфіцыент Бергера
• Узнагароджанне.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі, а таксама дадатковымі прызамі.
Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.

Палажэнне
аб правядзенні кваліфікацыйнага турніру на 3 разрад

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 23-24 верасня 2017 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 45 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія маюць 4 разрад па шахматах.