«Жнівеньскае сонца».
23 августа 2017
Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах
"Жнівеньскае сонца"
1. Час і месца. аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах
"Жнівеньскае сонца"
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 26-27 жніўня 2017 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 15 хвілін на партыю + 10 сек. / ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя 2006 г.н. і маладзей.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Зарэгістравацца можна праз форму на гэтай старонцы (http://chesshouse.by/be/turnir-26-08-2017) альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
+375 44 478-90-51 (velcom)
+375 33 388-90-51 (мтс)
Для рэгістрацыі паведамляйце, калі ласка, прозвішча, імя, год нараджэння і спартыўны разрад удзельніка.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 4 рублі. Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 26 жніўня з 9.00 да 11.00
7. Праграма спаборніцтваў і сістэма правядзення.
26.08: 11:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 11.30 – 1 – 4 тур;
27.08: 11.00 – 5 – 8 тур; Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных ачкоў. У выпадку роўнасці ачкоў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца
2. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
3. Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі.
Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі да 10 і 8 год, а таксама шмат іншых.
Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.