Турнір па хуткіх шахматах, прысвечаный 500-годдзю беларускай кнігі.

11 августа 2017
Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах
прысвечанаму
500-годдзю беларускай кнігі


1. Час і месца. Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 19-20 жніўня 2017 г.
2. Сістэма правядзення. Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 15 хвілін на партыю + 10 сек. / ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі. Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя без абмежаванняў.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я., (Тэл. + 37544 7625958). У спрэчных сітуацыях рашэння Галоўнага суддзі з'яўляюцца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Зарэгістравацца можна праз форму ўнізе гэтай старонкі (http://chesshouse.by/be/turnir-19-08-2017) альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
+375 44 478-90-51 (velcom)
+375 33 388-90-51 (мтс)
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі. Ўнёсак за ўдзел у турніры складае 4 рублі.
Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 19 жніўня з 9.00 да 11.00
7. Праграма спаборніцтваў і сістэма правядзення.
19.08: 11:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 11.30 – 1 – 4 тур;
20.08: 11.00 – 5 – 8 тур;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга тура - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў. Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных ачкоў. У выпадку роўнасці ачкоў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца; 2. Каэфіцыент Бергера; 3. Каэфіцыент прагрэса.
9. Узнагароджанне. Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца кубкамі, медалямі, дыпломамі.
Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2004 г.н. і маладзей, сярод жанчынаў і інш.
Першыя тры месцы таксама ўзнагароджваюцца падарункавымі сертыфікатамі крамы symbal.by наміналам 50, 25 і 15 рублёў.
Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.