Турнір на II і I разрад у Шахматным доме.

12 апреля 2019
Рэгламент
правядзення кваліфікацыйных турніраў на 2 і 1 разрад.

1. Гэты Рэгламент складзены на падставе Агульнага Палажэння аб правядзенні кваліфікацыйных турніраў на 3, 2 і 1 разрад (Агульнае Палажэнне) і ўжываецца сумесна з ім.
2. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) з 20 красавіка па 1 траўня 2019 г.
3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 10 тураў. Кантроль часу - 1 гадзiна на партыю кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэджваў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе жадаючыя шахматысты, якія маюць адпаведны разрад:
o у турнір на 2 разрад - 3 разрад ці вышэй;
o у турнір на 1 разрад - 2 разрад ці вышэй.
5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
6. Унёскі і рэгістрацыя.
Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
Унёсак за ўдзел у турніры пры рэгістрацыі да 19 красавіка складае 15 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 8 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Рэгістрацыя ў дзень пачатку турниру 20 красавіка магчымая з 9:30 да 9:50 (калі будуць вольныя месцы) з уплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
2. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава): http://chesshouse.by/be/turnir-20-04-2019
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
7. Праграма спаборніцтваў.
20.04: 10:00 – адкрыццё, 10:15 – 1 – 2 тур;
21.04: 10:00 – 3 – 4 тур;
27.04: 10:00 – 5 – 6 тур;
28.04: 10:00 – 7 – 8 тур;
01.05: 10:00 – 9 – 10 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Кожны гульнявы дзень паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух ці больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, а пераможцы і прызёры - дадатковымі прызамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
10. Узнагароджанне трэнераў
Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў пад час турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
11. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Рэгламенту і Агульнага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў - ІП Барскі Я.В.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзены Рэгламент і Агульнае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Рэгламенту і Агульнага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.