Дзіцячыя спаборніцтвы па хуткіх шахматах.

05 июня 2018
Палажэнне
аб правядзенні дзіцячых спаборнітваў па хуткіх шахматах.
1. Мэты і задачы.
o Развіццё і папулярызацыя шахмат сярод дзяцей;
o Падрыхтоўка беларускіх шахматыстаў да 2-га Чэмпіянату свету па хуткіх шахматах сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 8, 10 і 12 год;
o Павышэнне спартыўнага майстэрства юных шахматыстаў;
o Вызначэнне мацнейшых удзельнікаў.
2. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г.Мінск, пр.Пушкіна, 28) 11-19 чэрвеня 2018г.
3. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы адбываюцца ў трох узроставых катэгорыях:
 А: Турнір да 8 год (2010 г.н. і мал)
 В: Турнір да 10 год (2008 г.н. і мал)
 С: Турнір да 12 год (2006 г.н. і мал)
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд за ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
4. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя да 12 год (2006 г.н. і мал.).
5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
6. Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да дня пачатку турніра. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:20 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у панядзелак - чацвер з 16:00 да 19:00)
2. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава)
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
7. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 15 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 7 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом. Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%.
8. Праграма спаборніцтваў.
Турнір А (да 8 год):
11.06: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–5 тур;
12.06: 10:00 – 6-9 тур.
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір В (да 10 год):
13.06: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–5 тур;
14.06: 10:00 – 6-9 тур.
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
Турнір С (да 12 год):
18.06: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–5 тур;
19.06: 10:00 – 6-9 тур.
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
9. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца усечаны
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера
10. Узнагароджанне.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі і шахматнай літаратурай.
11. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.