Турнір па хуткіх шахматах.

14 мая 2018
Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах
1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г.Мінск, пр.Пушкіна, 28) 26 траўня 2018г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю плюс 5 секунд за ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да 25 траўня. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:20 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%. Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
1. па месцы правядзення турніру з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у буднія дні з 16:00 да 20:00, у выходныя дні з 16:00 да 18:30);
2. на сайце клуба з аплатай праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 7 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом і ветэранаў (ад 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца, на 20%.
7. Праграма спаборніцтваў.
- 26.05: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–9 тур;
- Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
- Каэфіцыент Бухгольца усечаны.
- Каэфіцыент Бухгольца.
- Каэфіцыент Бергера.
9. Узнагароджанне.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі. Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 60 руб, 2 месца – 40 руб, 3 месца – 20 руб. Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2002 г.н. і маладзей; сярод жанчын; ветэранаў (60+), калі колькасць удзельнікаў у катэгорыі перавышае 3 чалавекі.
Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да 7 туру.
Грашовыя прызы выдаюцца пасля закрыцця спаборніцтваў па пашпарце. Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на атрыманне прызоў. З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.
10. Дадатковая інфармацыя.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.