Турнір па хуткіх шахматах.

08 января 2018
Палажэнне
аб правядзенні турніру па хуткіх шахматах
«Шахматны ўікэнд»

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 13-14 студзеня 2018 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 10 хвілін на партыю + 5 сек/ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзiў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя без абмежаванняў
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я., (Тэл. + 37544 7625958). У спрэчных сітуацыях рашэння Галоўнага суддзі з'яўляюцца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Зарэгістравацца можна праз форму на старонцы http://chesshouse.by/be/turnir-13-01-2018, альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
+375 44 478-90-51 (velcom)
+375 33 388-90-51 (мтс)
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 10 рублёў.
Для чальцоў клуба Шахматны дом, пенсіянераў па ўзросце (жанчыны ад 55 гадоў, мужчыны ад 60 гадоў - пры прад'яўленні пашпарта) турнірны ўнёсак складае 5 рублёў.
Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 13 студзеня з 9.00 да 10.00 ці раней у працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00, выходныя дні: 15:00-18:30).
7. Праграма спаборніцтваў.
13.01 субота:
• 10:00 – адкрыццё турніру па рапідзе.
• 10:30 – 1-6 тур турніру.
• 15:00-18:00 – усе ахвотныя могуць бясплатна пагуляць у нашым клубе.
14.01 нядзеля:
• 12:00 – 7-9 тур турніру. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
• 15:00-18:00 – усе ахвотныя могуць бясплатна пагуляць у нашым клубе.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
- Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
- Каэфіцыент Бухгольца
- Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне.
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прызамі.
Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 50 руб, 2 месца – 30 руб, 3 месца – 15 руб.
Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2006 г.н. і маладзей, сярод жанчынаў і ветэранаў (65+).
Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да пачатку 7 туру.
Грашовыя прызы выдаюцца пасля закрыцця спаборніцтваў па пашпарце.
Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на атрыманне прызоў.
З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.
Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.