Турнір па бліцы.

06 декабря 2017
Палажэнне
аб правядзенні турніру па бліцы.

1. Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 17 снежня 2017 г.
2. Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 11 тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 3 хвіліны на партыю плюс 2 секунды за ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
3. Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя без абмежаванняў.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу.
Зарэгістравацца можна праз форму ўнізе старонкі (http://chesshouse.by/be/turnir-17-12-2017) альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
+375 44 478-90-51 (velcom)
+375 33 388-90-51 (мтс)
Для рэгістрацыі паведамляйце, калі ласка, прозвішча, імя і шахматны разрад (рэйтынг) ўдзельніка.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 8 рублёў. Унёсак для чальцоў клуба Шахматны дом і пенсіянераў складае 4 рублі.
Турнірныя ўнёскі будуць прымацца 17 снежня з 9:00 да 10:00 ці раней у працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00; выходныя: 15:00-18:30)
7. Праграма спаборніцтваў.
17.12: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10.30 – 1– 11 тур;
Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
2. Каэфіцыент Бухгольца
3. Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне.
Гарантаваныя грашовыя прызы: 1 месца – 50 руб, 2 месца – 30 руб, 3 месца – 15 руб.
Канчатковая колькасць прызавых месцаў і памер прызоў будзе абвешчаная да пачатку 7 туру.
З грашовых прызоў арганізатар сплочвае падаходны падатак згодна з заканадаўствам Беларусі.
Прадугледжаны дадатковыя прызы ў катэгорыі 2006 г.н. і маладзей, сярод жанчынаў і ветэранаў (65+).
Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.